18:00

+0

5 м/с

967 гПа

21:00

-0

6 м/с

968 гПа

00:00

-0

7 м/с

971 гПа

03:00

-1

7 м/с

974 гПа

06:00

-1

6 м/с

976 гПа

Орша, Грамадства

Wi-Fi у "Штадлерах"

16.03.2018 17:49

2940 праглядаў, 0 каментароў

У паездцы з Менску да Оршы на "Штадлеры" можна будзе падключыцца да Wi-Fi.

БЧ плануе абсталяваць вайфаем усе «Штадлеры» і дамаўляецца з мабільнымі аператарамі на ўсталяванне новых вышак для паляпшэння якасці сувязі ў беларускіх цягніках.

БЧ ўпершыню запусціла састаў з бясплатным інтэрнэтам у цягніках «Штадлер» на лініі паміж Менскам і Гомелем у жніўні 2016 года. Tut.by даведаўся, ці будуць абсталяваць вайфаем іншыя цягнікі.

- На кірунку Мінск - Гомель у нас працуюць два сямівагонных цягнікі бізнес-класу, абсталяваныя вайфаем, - пацвердзіў намеснік начальніка пасажырскай службы БЧ Аляксандр Казачок. - Потым мы паступова абсталюем пяцівагонныя «Штадлеры», якія ходзяць па розных напрамках. Напрыклад, да канца красавіка аснасцяць інтэрнэтам яшчэ адзін цягнік. Да Еўрапейскіх гульняў плануем забяспечыць вайфаем сучасныя цягнікі - «Штадлеры» ўсіх катэгорый.

Еўрапейскія гульні пройдуць у Беларусі з 21 па 30 чэрвеня 2019 года.

На БЧ адзначаюць: мантаж ўнутраных сетак, узмацняльнікаў і перадатчыкаў абсталявання, займае нямала часу.

- Кожная машына занята на перавозках, і вывесці яе з эксплуатацыі на два тыдні - гэта вялікія складанасці, - адзначыў Аляксандр Казачок. Доступ да вайфай на Беларускай чыгунцы прадастаўляюць па СМС, прычым не абавязкова быць уладальнікам сім-карты беларускага аператара.

Каментуючы якасць вайфаю ў цягніках на гомельскім напрамку, прадстаўнік БЧ адзначыў, што, паводле статыстыкі, да сеткі падключаецца кожны другі пасажыр.

- Людзі могуць стабільна карыстацца сацсеткамі, пошту паглядзець, навіны пачытаць, але, напрыклад, у рэжыме рэальнага часу вы не зможаце паглядзець відэа на YouTube. А на вакзалах хуткасці пры падключэнні да вайфай больш за дастатковыя.

Паляпшэнне сітуацыі з інтэрнэтам і сігналам мабільнай сувязі ў цягніках варта чакаць на асноўных напрамках: ад Гудагая да Гомеля і ад Брэста да Оршы.

- З'явяцца і дадатковыя вышкі для пакрыцця участкаў, дзе сувязі няма або яна дрэнная. Правялі папярэднія замеры ўзроўню сігналу не толькі звонку, але і ўнутры цягнікоў. Цягнік экрануе сігнал, а таму ўмовы прыёму ў іх горш, чым звонку. Калі казаць аб'ектыўна, вялікі працэнт нашых ліній ўстойлівых сувязяў не мае. Мабільныя аператары падрыхтавалі планы па паляпшэнню зоны пакрыцця, - паведаміў Аляксандр Казачок. - Там, дзе ёсць магчымасць, гэта зробяць на інфраструктуры Беларускай чыгункі, дзе няма - з'явяцца дадатковыя вышкі. Аператары рыхтуюць зварот па адведзеных для іх зямельных участках. Будаўніцтва адной вышкі займае ад трох да шасці месяцаў пасля таго, як атрыманы дазвол.

Пытанне дадатковых вышак прапрацоўваецца з кампаніямі МТС і velcom, кажуць на БЧ.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Wi-Fi у "Штадлерах"

У паездцы з Менску да Оршы на "Штадлеры" можна будзе падключыцца да Wi-Fi.

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение