Аршанскі піўзавод, пра які наш сайт напісаў шэраг артыкулаў, у свой час выпускаў шмат найменняў піва. Этыкетка ад аднаго з гатункаў - "Браво" - зараз прадаецца на інтэрнэт-аўкцыёне newmolot. Этыкетку размясцілі на аўкцыёне 15-га сакавіка са стартавым коштам у 30 расейскіх рублёў. Аўкцыён абвешчаны да 5-га красавіка, ён скончыцца ў гэты дзень у 11:58. Лот мае нумар 2699091. Знаходзіцца ён у Менску, а дастаўка ў іншыя краіны будзе каштаваць 250 расейскіх рублёў. Падрабязнасці можна даведацца па спасылцы, па якой знаходзяцца таргі.
Матэрыялы па тэме Аршанскага піўзавода:
Аршанскае піва, якое мы страцілі
Што засталося ад Аршанскага піўзавода? (фота)
Новыя імёны рэпрэсаваных. Адзін з кіраўнікоў піўзавода Фларыян Данілаў
Фільм пра гісторыю Аршанскага піўзавода
Аршанскі піўзавод знутры (+фота)