Пустка насупраць аўтазапраўкі па Пагранічнай (не далёка ад Інструментальнага завода) - дзіўнае месца ў горадзе. Пры тым, што зямля ў горадзе каштуе даволі дорага, а неаторыя будоўлі пачынаюцца на даволі цесных участках (узгадаць, хаця б, дом-свечку ў парку Чаромушак), гэты пустыр доўга выкарыстоўваўся абы-як. На пустку не легальна скідвалі смецце, звозілі снег, на ім палілі галлё.
Нядаўна частка пусткі была абгарожана для пачатку будаўніцтва. Паводле пашпарту аб'екту тут будзе чарговая аўтамыйка. Калі быць больш дакладнымі, то будуецца "Шматпрофільны сэрсісны комплекс з аўтамыечнымі пастамі".