Нагадаем, што летам 2017 года трое нарвежскіх падарожнікаў, яны ж шоў-мэны вядучыя перадачу Team Bachstad на тэлеканале NRK паўтарылі шлях "З варагў у грэкі". Пры гэтым, яны застралі ў Дубровенскім раёне чым нарабілі ў мясцовай медыя-прасторы шмат шуміхі. Да такой увагі нарвежцы былі не гатовыя. У кожным горадзе іх пасля здарэння сустракалі людзі, рабілі для іх экскурсіі, частавалі. Так, у Оршы іх напаілі гарэлкай, у Шклове пачаставалі мясцовымі гуркамі з рынку, а ў Магілёве звадзілі ў лазню. Больш за палову эпізода №3 (які распавядае пра Беларусь) прысвечаны менавіта Аршанскаму і суседнім раёнам - Дубровенскаму і Шклоўскаму.
Цалкам паглядзець эпізод №3 можна на сайце тэлеканала па гэтай спасылцы.