00:00

-5

7 м/с

981 гПа

03:00

-4

7 м/с

979 гПа

06:00

-4

7 м/с

976 гПа

09:00

-3

7 м/с

974 гПа

12:00

-1

7 м/с

975 гПа

Орша, Грамадства

Аршанскі змагар

09.04.2014 23:16

8043 прагляду, 2 каментара

Аршанец дабіўся кампенсацыі ад прадпрыемства.

Аршанец Сяргей Шыбека пераехаў у Магілёў на пастаяннае месца жыхарства. Ён уладкаваўся кіроўцам на завод "Строммашына", дзе яму далі няспраўную фуру. Мужчына пачыніў яе, давёў да ладу і пачаў дастаўляць грузы па ўсёй краіне. Але за некалькі месяцаў працы зарплата не павышалася. Шыбека атрымліваў 3,5 мільёны рублёў.

Сам ён сказаў, што на старым месцы працы ў роднай Оршы зарабляў бы больш. "Калі пераязджаў у Магілёў, то не думаў, што ў абласным цэнтры буду атрымліваць менш, чым у Оршы. Калі б я застаўся на сваім старым працоўным месцы, то зарабляў бы не меней за 5 мільёнаў", - цытуе словы Шыбекі "Наш Магілёў". Кантракт быў заключаны на год, і да яго заканчэння прадпрыемства не захацела звальняць кіроўцу. Сяргей Шыбека зразумеў марнасць адзіночнага змагання ды звярнуўся ў незалежны прафсаюз Радыёэлектроннай прамысловасці. У прафсаюзе дапамаглі і словам, і справай. У выніку работнік быў звольнены па 41-м артыкуле Працоўнага кодэксу, да заканчэння тэрміну кантракту. Ён атрымаў сярэдні заробак за тры месяцы і выплату на два тыдні.

Высветлілася, што прадпрыемста не плаціла своечасова зарплату і адпускныя, не падтрымлівала ў гаражах неабходную тэмпературу паветра, а таксама ўзімку часта адсутнічала гарачая вада. Больш за тое - нават не выдавалася спецадзенне. Калі Шыбека звярнуўся ў незалежны прафсаюз, прадпрыемства ўжо само прапанавала разарваць кантракт па агульнай згодзе. Але кіроўца пайшоў на прынцып.

Як кажа юрыст незалежнага прафсаюзу, скарга ў КДБ ужо дала вынік - юрыст завода будзе прыцягнута да адміністратыўнай адказнасці. Таксама як і загадчыца канцылярыі, якая па загадзе юрыста не выдавала Шыбеку кнігу скаргаў, а таксама не прымала заяваў. За парушэнне працоўнага заканадаўства і несвоечасовую выплату заработнай платы дырэктар "Строммашыны" Ануфрыенка атрымаў некалькі спагнанняў. Пакараны штрафам і начальнік транспартнага цэху Кірсанаў за парушэнне заканадаўства па ахове працы.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Аршанскі змагар

Аршанец дабіўся кампенсацыі ад прадпрыемства.

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение