30-га сакавіка ў Оршы адбудзецца сустрэча з вядомым паэтам-гумарыстам Міхасём Мірановічам. Творца ўжо не аднойчы наведваў наш горад, а цяпер прыедзе з новымі выданнямі. У праграме сустрэчы, якая пройдзе па адрасе Камсамольская, 16-4, прэзентацыя новых кніг аўтара: зборніка літаратурных пародый "Перасмешкі" і іранічных мемуараў "Згадкі".
На сустрэчу запрашаюцца ўсе жадаючыя. Пачатак а 18:00.