У адрозненні ад папярэдніх дыскусіяў на гэтую тэму, якія ініцыяваліся ў асноўным з Мінску, на гэты раз, мерапрыемства было падрыхтавана на дзве трэці на аснове творчасці аршанцаў.
Пачалося ўсё з шэрагу аб'яваў - пасля 25-га чысла не вядомы лёс двух аршанскіх грамадскіх актывістаў (падобна на тое, што іх затрымалі па дарозе ў Мінск, але дзе яны цяпер не вядома), таксама праваабронцы Оршы на гэтым тыдні акрамя дадзенага мерапрыемства рыхтуюць яшчэ шэраг - вядучы Ігар Казмерчак сказаў, што нечакана для ўсіх у Оршы атрымаўся тыдзень праваабарончай дзейнасці - кожны дзень праваабарончыя арганізацыі Аршаншчыны займаюцца дапамогай рэпрэсаваным, выступаюць на гэтую тэму ў СМІ і г.д.
Далей некалькі словаў сказаў каардынатар кампаніі "Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання", які распавёў пра сутнасць абмяркоўваемай праблемы - наяўнасць смяротнага пакарання ў Беларусі. Пасля яго выступу прысутныя змаглі паглядзець фільм аршанкага рэжысёра Віктара Трэццякова "Убыл по приговору", які паказвае розныя аспекты праблемы. Фільм хаця і быў зняты яшчэ ў 2012 годзе, але прэзентацыі яго ў Оршы яшчэ не было. Прапануем і вашай увазе гэтую дакументальную стужку.
Далей слова зноў узяў Андрэй Палуда, які паказаў навінку кампаніі - комікс на тэму смяротнага пакарання. Яго прэзентавалі як у друкаваным выглядзе, так і распавялі як можна яго паглядзець у сеціве. Паглядзець комікс вы можаце па дадзенай спасылцы. І трэцяя частка атрымалася паэтычнай - малады аршанскі паэт, які ўжо мае не малую папулярнасць на ю-туб (да, сёняшняя паэзія яна распаўсюджваецца не толькі праз кнігі), прэзентаваў свой новы верш у якім звязаў смяротнае пакаранне з дзейнасцю камуністаў і фашыстаў у пачатку 20-га стагоддзя.
Тэма смяротнага пакарання вельмі не адназначная, выклікаючая эмоцыі і такія мерапрыемствы праводзяцца не столькі з мэтай пераканаць людзей, што такі від пакарання патрэбны, колькі з мэтай каб людзі ўзгадалі, што яно да гэтае пары ў краіне існуе. Таму ў самым канцы адбылася дыскусія пры якой любы чалавек мог выказаць сваё меркаванне і выкласці свае аргументы на карысць меркавання.