Правабарончыя форумы - не рэдкая з'ява на міжнародным узроўні і на рэспубліканскім. Пра рэгіянальныя форумы раней толькі гаварылі і гаварылі актыўна, але менавіта аршанцы сталі першымі хто правядзе такое мерапрыемства ў Беларусі. На форум павінны сабрацца грамадскія арганізацыі, якія непасрэдна звязаныя з правамі чалавека, але форум будзе адкрыты і пры ўмове рэгістрацыі на месцы, любы ахвотны можа папрысутнічаць на сустрэчы.
Распачнецца форум у суботу 31 сакавіка а 12-00 па адрасе вул. Камсамольская, д. 16, кв. 4.