У сераду 28 сакавіка ў Расіі быў абвешчаны траур па загінулых на пажары ў горадзе Кемерава. Далучылася да жалобы і Беларусь - на адміністратыўных буданках былі прыспушчаны сцягі і адмененыя забаўляльныя мерапрыемствы.
Але да жалобы далучылася не толькі дзяржава, але і асобныя грамадзяне. Так, у сацыяльных сетках прагучаў заклік у гэты дзень а 19-00 на адну хвіліну ўключыць аўтамабільны сігнал. У Оршы да гэтай акцыі далучылася, як мінімум, некалькі аўтамабілістаў - з уключанымі сігналамі яны праехалі праз цэнтар гораду ў кірунку Магілёўскай.
Далучыліся да жалобы і некаторыя жыхары вёскі Стаўры. Тут на вясковым крыжы з раніцы з'явілася шыльда "Кемерава! Мы з вамі!". Напрацягу дня людзі сюды прынеслі кветкі, цукеркі і, нават, плюшавага мядзьведзя.