Сярод удзельнікаў форуму былі, як сябры праваабарончых арганізацыі, так і праваабаронцы, якія не аб'яднаныя ў нейкія арганізацыі. Прысутнічалі і сябры іншых грамадскіх арганізацый - правабаронцы адмыслова рабілі свой форум максімальна адкрытым, каб мець магчымасць ацаніць сваю работу звонку. Прысутнічалі госці і з іншых гарадоў: Віцебск і Мінск. Свае прывітальныя лісты форуму даслалі шэраг вядомых асобаў: Алесь Бяляцкі, Алег Гулак, Таццяна Равяка, Генадзь Фядыніч. У першай частцы сустрэчы правабаронцы абгаварылі сітуацыю з правамі чалавека ў рэгіёне з розных бакоў: грамадска-палітычныя правы, сацыяльныя, правы рабочых і г.д. Пасля перапынку абмеркаванне пайшло ў фармаце вольнай дыскусіі - выказацца маглі ўсе ахвотныя. У гэтай частцы найбольш гаварылася пра абарону грамадскіх актывістаў, што і лагічна, улічваючы новыя вясновыя затрыманні. Узгадваліся і мясцовыя выбары з іх супрацьстаяннем паміж выбарчымі камісіямі і незалежнымі назіральнікамі.
Па пытанні перспектываў правабарончай дзейнасці ў рэгіёне, удзельнікі прапанавалі стварыць у Оршы агульны (з удзелам адразу некалькіх арганізацый) шматпрофільны праваабарончы цэнтар.
Пасля падвядзення вынікаў, работа не спынілася - тут жа адбылася сустрэча рабочай групы па ўшанаванні памяці ахвяраў сталінскіх роэпэрсій.