Пенсіянер 1928 года нараджэння аказаўся пад грунтам у траншэі каля ўласнага дома. Мужчына хацеў правесці сістэму водаадводу ад дома па 1-м завулку Гогаля, пракапаў траншэю глыбінёй 1,5 метры, але ў той момант, калі ён знаходзіўся на дне траншэі, грунт пачаў асыпацца.
Самастойна выбрацца пенсіянер не змог, пашчасціла, што знайшліся людзі, якія звярнуліся да выратавальнікаў. Супрацоўнікі МНС вызвалілі пенсіянера з траншэі і перадалі на агляд медыкам. Хуткая дапамога не выявіла ў мужчыны праблем, звязаных са здарэннем. Ён застаўся жывы і пашкоджанняў не атрымаў.