З'явілася яна па адрасе праспект Тэкстыльшчыкаў, 32. Раней на гэтым месцы знаходзілася крама "Мара". Пачынае сваю працу "Капеечка" штодзённа а 9-й гадзіне. Гэта крама нізкіх коштаў, як заяўляюць яе стваральнікі. Першая "Капеечка" ў Оршы з'явілася каля аўтазапраўкі на вуліцы Магілёўскай, а затым стала распаўсюджвацца па іншых мясцінах. У прыватнасці, пасля Оршы сетка, якая мае жоўта-чырвоныя колеры, прыйшла ў Балбасава, дзе замяніла "Дабраном", які быў на тым месцы раней.
Цяпер "Капеечка" замяніла "Мару", якая шмат гадоў працавала на праспекце Тэкстыльшчыкаў.