Першапачаткова журналісты радыё прыязжалі ў Оршу, каб зрабіць матэр'ял пра лёс мужа Матруны Кацар (стваральніца арнаменту на чырвона-зялёным сцягу). Вядома, што яе муж быў растраляны ў Оршы, хутчэй за ўсё, на Кабыляцкай гары. Але даследуючы тэму ў Оршы, журналісты паглыбіліся ў пытанне рэпрэсіяў і вырашылі раскрыць тэму больш шырока, бо, як высветлілася, Орша трэці ў Беларусі горад па колькасці растраляных у 30-я гады.
Інтэрактыўная мапа ўтрымлівае 7 месцаў, якія маюць дачыненне да рэпрэсій СССР з іх апісаннямі. Апісанні падаюцца як у тэкставым выглядзе, так і на відэа і фота. Цалкам паглядзець мапу і змешчаныя на ёй матэр'ялы можна па гэтай спасылцы.