12:00

+0

8 м/с

981 гПа

15:00

+0

8 м/с

981 гПа

18:00

+0

7 м/с

981 гПа

21:00

-1

5 м/с

980 гПа

00:00

-0

3 м/с

979 гПа

Орша, Грамадства

Адзначылі Вялікдзень

09.04.2018 08:04

2848 праглядаў, 1 каментар

Праваслаўныя Оршы адзначылі Вялікдзень.

На тыдзень пазней за каталікоў, уніятаў і пратэстантаў Вялікдзень святкавалі праваслаўныя вернікі. У аршанскіх цэрквах прайшлі ўрачыстыя богаслужэнні. Вялікая чарга назіралася каля царквы Святога Леаніда. Прычым як у Вербніцу – за тыдзень да Вялікадня, каля асвячалі кветачкі вярбы, - так і на Вялікдзень, дзе свяцілі Пасху.

Кожная страва на велікодным стале штосьці сімвалізуе. Яйка – бяссмерце, бясконцасць, бо яно круглае. Ёсць хрысціянская легенда. Марыя Магдаліна пераказала рымскаму імператару навіну: «Хрыстос уваскрэс!» і перадала яму звычайнае белае яйка. Ён адказаў: «Я хутчэй паверу, што гэтае яйка стане чырвоным». І ў тую ж хвіліну ў ягоных руках яно змяніла колер. Адсюль традыцыя фарбаваць яйкі. Соль сімвалізуе духовую моц. Хлеб – сімвал штодзённых патрэбаў чалавека. Выпечка і мясныя вырабы – знак дабрабыту. Таксама дзерлі хрэн, які сімвалізуе пакуты Хрыста і горыч, якую ён перажыў. У чыста практычным сэнсе хрэн дапамагаў страваванню, бо на Вялікдзень елі шмат мяса.

У Беларусь на свята даставілі жыватворны агонь з Ерусаліму. У сталічным Свята-духавым саборы вернікі запальвалі ад яго свечкі. Хрыстос уваскрос!

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Адзначылі Вялікдзень

Праваслаўныя Оршы адзначылі Вялікдзень.

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение