Тое што лясы, якія знаходзяцца ў непасрэднай блізкасці да гарадоў зачастую забруджаны людзьмі ні для каго не сакрэт. Асабліва гэта заўважна вясной, калі сыходзіць апошні снег і замест пралесак з пад яго вылазяць бутэлькі, пачакі з-пад цыгарэт ды шмат чаго іншага.
Займаюцца вырашэннем гэтай праблемы і дзяржаўныя органы, і грамадскія актывісты, але праблема застаецца. Што ж рабіць? Можа быць гэта ўвогуле немагчыма вырашыць? А можа трэба больш працаваць з грамадствам? А, можа, маглі б дапамагчы штрафы?
Пра гэта ўсё поёдзе гаворка ў нядзелю 15 красавіка ў Оршы. Дыскусія па гэтай праблеме распачнецца па адрасе: вул. Камсамольская, д. 16, кв. 4 а 12-00. Да абмеркавання запрашаюцца ўсе каго цікавіць дадзеная тэма. Папярэдняя рэгістрацыя не патрабуюцца.