Пра сканчэнне следства паведамляе агенцыя БелТА са спасылкай на афіцыйнага прадстаўніка Следчага камітэту. Гэтая справа цягнецца з 23 лютага 2014 года. Тады паміж двума брыгадамі гастарбайтэраў з Беларусі, якія працавалі ў падмаскоўі на нарыхтоўцы лесу ўзнік канфлікт.
Мужчыны былі выпіўшыя і канфлікт перарос у бойку. У выніку 4 мужчынаў з адной брыгады збілі траіх знаёмых з іншай брыгады. Білі рукамі і нагамі, потым у ход пайшлі драўляныя біты і, нават, стул. У выніку бойкі двое мужчынаў загінулі на месцы, адзін быў шпіталізаваны.
Тады расейская паліцыя змагла затрымаць дваіх "байцоў", а двое з'ехалі ў Беларусь, спадзяючыся, што на Радзіме іх не знойдуць. У 2016 годзе адзін з схаваўшыхся быў таксама забіты. А апошняга ўдзельніка бойкі змаглі затрымаць у родным Сянно.
Следства вялося як у Беларусі, так і ў Расіі. Быў праведзены шэраг экспертызаў, вочныя стаўкі і г.д. Амаль праз чатыры гады пасля здарэння следства скончылася і справа супраць апошняга падазраванага, які быў на свабодзе перададзена ў пракуратуру для падрыхтоўцы суда.