Нагадаем, што Скрыль і Лунёў запісалі на відэа-камеру размову з аршанскімі прахожымі, якая тычылася мінулагодняга "Марша недармаедаў". Пазней гэты запіс стаў часткай роліка на тэлеканале Белсат, а саміх журналістаў прыцягнулі да суда за выраб матэр'яла для СМІ.
Абодвум хлопцам прысудзілі штраф у 22 базавых велічыні. Але яны не пагадзіліся з рашэннем суда і вырашылі абскарджваць пастанову ў Віцебскім абласным судзе. Пакуль абскраджванне не прынесла поспеху - рашэнне пакінута ў сіле.
На відэа: той самы ролік за які хлопцаў прыцягнулі да суда
Цікава, што калі Віталь Скрыль атрымаў пратакол судовага паседжання, у ім аказалася шмат памылак звязаных, на яго думку, з неведаннем работнікамі суда дзяржаўнай беларускай мовы. У сувязі з гэтым, Віталь прапанаваў бясплатна арганізаваць для работнікаў суда курсы беларускай мовы, на што таксама атрымаў адмову.
На фота: частка пратаколу.
Фота сайта Беларускай асацыяцыі журналістаў.