Раней па вуліцы Чарнышэўскага не праблема была праехаць з аднаго боку ў другі. Але пасля будаўніцтва дома па адрасе 1 Мая 58 некаторага яго жыхарам падалося, што праездная частка праходзіць блізка да вокнаў дома і папрасілі прыбраць дарогу. На дзіва, чыноўнікі станоўча адрэагавалі на такі складаны зварот. З 2016 года вуліца Чарнышэўскага перакрыжоўваецца з вуліцай Першамайскай і... знікае. А зноў аднаўляецца яна на скрыжаванні з вуліцай Казлоўскага. Зразумець жыхароў названага дома можна, але ў іншых жыхароў вуліцы таксама ёсць свае інтарэсы: цяпер каб з прыватнага сектару вуліцы даехаць да таго ж Еўраопта трэба ехаць у аб'езд па вуліцы Бялінскага. Пры тым, што ёсць пытанні і да якасці дарогі па тых вуліцах па якіх трэба аб'язжаць.
Жыхары вуліцы не аднаразова звярталіся ў розныя органы ўлады з просьбай аднавіць рух, але пакуль чыноўнікі стаяць на баку жыхароў дома, якім гэты транспарт перашкаджае.