Відэа, заснятае відавочцамі было апублікавана ў інтэрнэце, праўда, на канале на якім яно было выкладзена спачатку яго выдалілі. Тое што можна зразумець з роліку - дзядуля на вуліцы Пагранічнай (каля мясцовай "Бруснічкі") перайшоў дарогу не па пешаходным пераходзе. Па гэтай прычыне ён нарваўся на супрацоўнікаў ДАІ, але не захацеў сядаць у машыну для скалдання пратаколу. Не рэдка патрулі ДАІ ўзмацняюцца супрацоўнікамі дэпартамента "Ахова". Менавіта ахоўнікі і ўмяшаліся ў справу - на вачах у дзясяткаў мінакоў міліцыянты сталі сілай цягнуць старога, але той упіраўся.
Уся гэтая справа выклікала абурэнне відавочцаў, некаторыя з якіх сталі на абарону дзядулі. Пасля некаторых угавораў дзядуля падыйшоў да патрульнай машыны, і тут міліцыянты другі раз прымянілі да яго сілу - спрабавалі сілком запіхнуць у аўтамабіль.
У выніку, каб затрымаць сівавалосага дзядулю прыехала яшчэ адна машына міліцыі, у якую дзядуля ўжо сеў добраахвотна.
Увага! У відэа прысутнічае ненарматыўная лексіка.