У выканкам паступіла, прынамсі два ліста ад родзічаў ахвяраў сталінскіх рэпрэсій з просьбай вызначыць у Оршы месца для стварэння мемарыяла, які людзі гатовы стварыць самі. У пачатку 90-х такі мемарыял быў створаны выканкамам на Кабыляцкай гары, але помнік-камень так і не атрымаў афіцыйнага статуса, дагляжаюць яго грамадскія актывісты, а выяўленае там месца пахавання не ахоўваецца дзяржавай.
Родзічы растраляных гатовыя за свой кошт стварыць паўнавартасны помнік і просяць ад выканкаму толькі вызначыць месца для гэтага.
Дарэчы, у панядзелак 16 красавіка родзічы растраляных і неабыякавыя людзі збяруцца на Кабыляках, каб перад праваслаўнай Радаўніцай прыбраць месца растрэлаў. Збор удзельнікаў прыборкі а 13-00 каля рэстарана "Радуга" ў Андрэеўшчыне. З сабой пажадана ўзяць прылады працы: рыдлёўкі, граблі і г.д.