Аварыя адбылася на Радаўніцу прыблізна а 12-30 на завулку Дальнім. Тут каля зачыненай бальніцы дарога ўпіраецца ў плот і робіць два павароты. Адзін паварот на вуліцы Чырвоназнамёную прыблізна ў 90 градусаў, а другі паварот не вялікі на права. Падобна, што матацыкліст ехаў з такой хуткасцю, якая не дала магчымасці прыняць хуткае рашэнне і зрабіць правільны паварот. У выніку, матацыкліст і яго пасажыр на транспартным сродку ўрэзаліся ў калонку водазабеспячэння. Далей матацыкл аднесла яшчэ і ён разам з пасажырамі ўрэзаўся ў плот зроблены з сеткі рабіцы. Як вынік, два чалавекі - матацыкліст і яго пасажыр былі дастаўленыя ў рэанімацыю. На месцы здарэння супрацоўнікі ДАІ працавалі, прынамсі, да 17 гадзін вечара - столькі ж ляжаў тут матацыкл і быў абмежаваны рух транспарту.
Фота прадстаўлена Вікторыяй Булычовай