І кіроўца матацыклу і яго пасажыр 1990 года нараджэння - паведамляе ДАІ ў сваёй суполцы ў сацыяльных сетках. Каля 13 гадзін яны разагналіся па завулку Дальні і ўрэзаліся ў жалезны слуп плота. Пры гэтым, праехаць яны змаглі ўсяго толькі 300 метраў. Абодва хлопцы былі дастаўленыя ў бальніцу машынамі хуткай дапамогі. Кіроўца абыйшоўся лёгкімі траўмамі, а ў пасажыра матацыкла пералом ключыцы.
Таксама ДАІ паведамляе, што гэта была першая аварыя матацыклістаў у гэтым сезоне.