Рассельгаснагляд аб'явіў пра чарговыя выяўленыя парушэнні ў складзе беларускай малочнай прадукцыі. Цэлы шэраг беларускіх кампаній выкарыстоўваў стэрыны пры вытворчасці прадукцыі. Не стаў выключэннем і Аршанскі малочны камбінат. Як паведамляе расейская Федэральная служба па ветэрынарным і фітасанітарным наглядзе, 11-га красавіка былі ўзятыя пробы сыру ў грамадскай арганізацыі па абароне правоў спажыўцоў горада Варонежу. У сыры вытворчасці Аршанскага малочнага камбіната, як паказалі лабараторныя даследванні, знойдзены стэрыны.
Рассельгаснагляд накіраваў афіцыйна ліст у Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь для інфармавання кампетэнтнага ведамства аб выяўленых неадпаведнасцях і прыняцця далейшых мер па недапушчэнні паставак у Расею няякаснай і небяспечнай прадукцыі.
Стэрыны ў малочнай прадукцыі — гэта адзін з паказчыкаў фальсіфікацыі прадукцыі, бо яны з'яўляюцца тлушчамі немалочнага паходжання.
Пагроза нанясення шкоды складаецца ў падмене тлушчамі немалочнага паходжання карысных элементаў, рэгулярнае атрыманне якіх арганізмам з'яўляецца неабходным, і наступствамі дэфіцыту якіх з'яўляюцца астэапароз у дарослых і рахіт ў дзяцей, парушэнне абменных працэсаў у органах зроку, сардэчна-сасудзістыя захворванні, піша сайт Рассельгаснагляду. Падмена малочных тлушчаў тлушчамі немалочнага паходжання стварае таксама пагрозу алергічнай рэакцыі.