Ратавальнымі службамі па ўсёй Беларусі здзяйсняюцца праверкі кінатэатраў, гандлёвых цэнтраў, лядовых арэнаў і іншых месцаў масавага знаходжання людзей. На мапу, якую стварыла МНС, нанесены 334 аб'екты па ўсёй краіне, дзе былі выяўлены парушэнні пажарнай бяспекі.
Нанесены на яе і аршанскі гандлёвы цэнтр «Цэнтрум». Калі націснуць на Оршу, з правага ад мапы боку будзе пералік усіх парушэнняў, якія тут выяўлены (як гэта выглядае – паказана на скрыншоце з правага боку).
МНС адзначае, што большасць выяўленых парушэнняў носяць рэжымны характар. На іх выдаленне не патрабуецца затрачваць фінансавыя сродкі, менавіта таму кіраўнікі цэнтраў, магазінаў прыводзілі свае памяшканні ў бяспечны стан адразу ў прысутнасці інспектара. Па выяўленых парушэннях распачаты адміністрацыйны працэс: больш за 300 кіраўнікоў ужо прыцягнутыя да адказнасці.
Сітуацый, якія патрабуюць неадкладнага закрыцця аб'ектаў, не выяўлена, аднак шэраг грубых парушэнняў (змена праектных рашэнняў, закрыццё шляхоў эвакуацыі і г.д.) непазбежна прывядуць да прыцягнення вінаватых да адказнасці.
МНС прапануе грамадзянам паведамляць пра факты падобных парушэнняў. Мы чакаем вашых зваротаў, аформленых у адпаведнасці з Законам "Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асобаў". Інфармацыя пра спосаб падачы звароту прадстаўлена тут http://mchs.gov.by/ministerstvo/rabota-s-obrashcheniyami-grazhdan/.