06:00

-1

8 м/с

977 гПа

09:00

-2

7 м/с

979 гПа

12:00

-0

7 м/с

981 гПа

15:00

+1

7 м/с

981 гПа

18:00

+1

8 м/с

980 гПа

Орша, Здарэнні

Прыбаўка да зарплаты ...сваёй

19.04.2018 12:49

5492 прагляду, 3 каментара

Галоўны бухгалтар адной з устаноў адукацыі Аршанскага раёну пад следствам за крадзяжы.

Следчым упраўленнем УСК па Віцебскай вобласці распачата крымінальная справа ў дачыненні да галоўнага бухгалтара адной з устаноў адукацыі Аршанскага раёну аб крадзяжы шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі ў асабліва буйным памеры. Устаноўлена, што 43-гадовая жанчына, з'яўляючыся службовай асобай, на працягу двух гадоў, выкарыстоўваючы свае службовыя паўнамоцтвы, здзейсніла крадзеж грашовых сродкаў з разліковага рахунку ўстановы на суму больш за 90 тыс. рублёў. Да снежня 2017 года яна штомесяц дадаткова да авансу і заработнай платы пералічвала грашовыя сродкі на свой асабісты карт-рахунак. Сума такіх пералічэнняў вар'іравалася ад 500 рублёў да 2 000 рублёў. У ходзе праведзенай даследчай праверкі выяўлены факты дадатковых налічэнняў да 4 000 рублёў у месяц.

Аплатныя даручэнні, разліковыя лісткі і іншыя бухгалтарскія дакументы канфіскаваныя ў бухгалтэрыі ўстановы і вывучаюцца следчымі, паведаміла афіцыйны прадстаўнік УСК па Віцебскай вобласці Святлана Сахарава. Акрамя таго, да матэрыялаў крымінальнай справы далучаныя банкаўскія дакументы, якія пацвярджаюць паступленне і зняцце грашовых сродкаў падазраванай.

Да падазраванай прыменена мера працэсуальнага прымусу ў выглядзе абавязацельства аб яўцы. У ходзе расследавання прыняты меры да пакрыцця прычыненай шкоды - галоўны бухгалтар ўжо ўнесла на разліковы рахунак галоўнага ўпраўлення Міністэрства фінансаў па Віцебскай вобласці грашовыя сродкі ў суме больш за 35 тыс. рублёў.

Расследаванне па крымінальнай справе па частцы 4 артыкула 210 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь (крадзеж шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі, у асабліва буйным памеры) працягваецца.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Прыбаўка да зарплаты ...сваёй

Галоўны бухгалтар адной з устаноў адукацыі Аршанскага раёну пад следствам за крадзяжы.

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение