03:00

-3

5 м/с

993 гПа

06:00

-3

5 м/с

996 гПа

09:00

-3

5 м/с

999 гПа

12:00

-0

4 м/с

1001 гПа

15:00

+0

3 м/с

1003 гПа

Беларусь, Грамадства

Дзяржўная мова на дзяржаўных сайтах

15.04.2014 15:46

2518 праглядаў, 3 каментара

Віцебскі аблвыканкам прынцыпова не ўжывае беларускую мову на ўласным сайце - паведамляе ПЦ "Вясна"

Актывіст Партыі БНФ Канстанцін Смолікаў напісаў электронны зварот: прапанаваў, каб на інтэрнэт-сайце аблвыканкаму была беларускамоўная версія. Адказ ад ідэалагічнага аддзелу быў кароткі: сайт быў і будзе толькі на рускай мове. Бо гэта не супярэчыць заканадаўству. А інтарэсы грамадзянаў ніхто ўлічваць не збіраецца.

Паводле Канстанціна Смолікава, грамадзяне маюць права на тое, каб карыстацца той мовай, якая ім бліжэй, а таксама маюць права на тое, каб для гэтага былі створаны адпаведныя ўмовы: "Сайт Віцебскага аблвыканкаму – агульнадаступны інтэрнэт-рэсурс. Ён створаны так, каб грамадзяне маглі скарыстацца пэўнымі тэхнічнымі магчымасцямі, прыкладам, маглі накіраваць уладам электронны зварот. Дык чаму б не зрабіць беларускамоўную версію сайту? У нас шмат людзей, якія ў дастатковай ступені валодаюць роднай мовай, і нямала тых, хто імкнецца стварыць вакол сябе беларускамоўны асяродак. Дык чаму б не дапамагчы ў гэтым? Тым болей, што беларуская і руская мова юрыдычна маюць у нашай дзяржаве роўны статус. Таму я лічу дыскрымінацыйным падыход, які мне патлумачылі ў лісце з аблвыканкаму".

У гэтым лісце, падпісаным намеснікам начальніка галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай працы, культуры і па справах моладзі П. У. Гнуценкам, гаворыцца: "згодна з падпунктам 1.3 пункту 1 Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 1 лютага 2010 года №60 "Аб мерах удасканалення нацыянальнага сегменту сеткі інтэрнэт" сайты дзяржаўных органаў і арганізацый фармуюцца на рускай і (або) беларускай мовах, а пры неабходнасці – на адной ці некалькіх замежных мовах. Такім чынам, выкарыстанне рускай мовы… не супярэчыць дзеючаму заканадаўству".

Сайт Віцебскага аблвыканкаму мае толькі 2 версіі – рускую і англійскую, прычым на старонцы па англійску працуюць не ўсе спасылкі. Што да старонак аблвыканкамаў у іншых рэгіёнах, то беларускамоўную версію мае толькі сайт Гродзенскага аблвыканкаму.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Дзяржўная мова на дзяржаўных сайтах

Віцебскі аблвыканкам прынцыпова не ўжывае беларускую мову на ўласным сайце - паведамляе ПЦ "Вясна"

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение