Пра здарэнне, якое адбылося на Радаўніцу 17 красавіка паведамляе сайт абласнога УУС. 71-гадовы пенсіянер знатна адзначыў свята і бліжэхй да 12 гадзін яму захацелася... салодкага. Ён пайшоў у краму, але там прыцягнуў увагу прадавачак - па іх меркаванні ён паводзіў сябе не так як паводзяць сябе звычайныя пакупнікі. Прадавачкі паклікалі старога ў падсобку і папрасілі паказаць кішэні. Яны мелі рацыю - мужчына скраў два шакалдных батончыкі. Але пенсіянер аказаўся буйным - ён выхапіў кухонны нож і з нажом пайшоў на жанчынаў з пагрозай "парэзаць усіх". Крыкі пачуў грузчык крамы - ён выбіў нож у нападніка і здолеў яго скруціць.
Прыехаўшыя супрацоўнікі дэпартамента "Ахова" не змаглі дапытаць пенсіянера - ён быў у такім стане, што спачатку давялося завезці таго ў выцвярэзнік. Як высветлілася пазней, мужчына не так даўно вярнуўся з месца пазбаўлення волі за тое, што два гады таму ўчыніў разбой. А свой новы ўчынак ён патлумачыў проста: надта хацелася салодкага.
Супраць старога заведзена крымінальная справа па якой яму пагражае да 5 гадоў зняволення.