18:00

+5

6 м/с

977 гПа

21:00

+4

10 м/с

978 гПа

00:00

+3

11 м/с

979 гПа

03:00

+0

10 м/с

980 гПа

06:00

-1

10 м/с

981 гПа

Орша, Грамадства

Ідэі для Аршаншчыны

21.04.2018 07:34

2933 прагляду, 6 каментароў

У Оршы прайшоў "Кірмаш праэктаў", прэзентавана пяць ідэяў

"Кірмашы праэктаў" кампанія "Будзьма Беларусамі" і грамадская арганізацыя "Sympa" праводзяць па ўсёй краіне. Сутнасць гэтых мерапрыемстваў у тым каб жыхары населеных пунктаў самі выказвалі ідэі, якія могуць палепшыць сацыяльна-культурную прастору гарадоў. Не малаважны фактар у кірмашы і рэалізуемасць гэтых ідэяў. У Оршы "Кірмаш" прайшоў 18 красавіка. На ім былі агучаныя пяць ідэяў:

1. Фестываль рухомых гульняў. У сёняшняй сітуацыі, калі дзеці зашмат часу надаюць розным гаджэтам з кампутаровымі гульнямі, актывісты прапаноўваюць праводзіць штогадовы культурна-спартовы фестываль разлічаны на дзяцей і моладзь. Фестываль мог бы не толькі браць усім вядомыя гульні, але і паспрабаваць аднавіць старажытныя беларускія забавы. У прынцыпе такі фестываль у мінімалістычным выглядзе ўжо праходзіць на працягу двух гадоў ва ўрочышчы Куцеенкі, але яго масштабы з-за адсутнасці сродкаў даволі сціплыя.

2. Арт-прастора. У многіх вялікіх гарадах сёння існуюць арт-прасторы - гэта альтэрнатыўныя грамадска-культурныя ўстановы, якія на простых умовах прадстаўляюць сваё памяшканне для правядзення культурніцкіх і грамадскіх мерапрыемстваў. Вакол такіх прастораў звычайна фармуюцца творчыя супольнасці. Ідэя тым больш актуальная для Оршы, бо мясцовы аддзел культуры забараняе шмат мерапрыемстваў.

3. Орша-сталіца новага віду спорта. Гульня "Квадрат" шырока вядомая і ў нашай краіне і за яе межамі, але ніколі ніхто да яе не ставіўся як да патэнцыйнага віда спорта. У ОРшы ж прапануецца правесці першы чэмпіянат свету па "Квадрату". Ідэя была агучана яшчэ ў мінулым годзе і за гэты час ініцыятары змаглі дамовіцца з некаторымі патэнцыйнымі спонсарамі і некаторымі ўдзельнікамі з іншых краінаў. Работа працягваецца.

4. Бізнэс-школа для пачаткоўцаў. Некалькі маладых бізнэсоўцаў прапанавалі адкрыць у Оршы не стандартную бізнэс-школу. Навучанне ў ёй павінна быць бясплатнае і па сістэме "роўны вучыць роўнага", школа будзе навучаць не столькі тэорыі, колькі дапамагаць людзям на практыцы вырашаць пытанні ад рэгістрацыі сваёй справы да яе развіцця. Канчатковая задача школы - не проста стварэнне некалькіх бізнэс-праэктаў, а ў стварэнні прадпрымальніцкага кластэра з удзельнікаў навучання - каб прадпрымальнікі не канкуравалі адно з адным, а ўзаемадапаўнялі.

5. Фестываль усяго ў Балбасава. Старая частка балбасаўскага аэрадрому сёння амаль не выкарыстоўваецца, хаця мае вялікую прастору на якой можна было б праводзіць усё што заўгодна. Мясцовыя жыхары прапануюць скарыстаць гэтую прастору для арганізацыі культурніцкага фестывалю.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Последние новости

Колькі трэба зарабляць у Воршы, каб жыць камфортна?

Обсуждение новости: Ідэі для Аршаншчыны

У Оршы прайшоў "Кірмаш праэктаў", прэзентавана пяць ідэяў

аноним

организаторы любого из этих проектов должны быть готовы к потоку негативных комментариев

А ты готов к тому, что тебя будут считать балаболом?

Фестиваль в Бобасово на аэродроме и Арт-пространства - две светлые идеи

Caша Фу гас

Да не это важно, дрожжи плохие продают, брага грустно ходит.

Странно, что не поднимаются вопросы связанные с использованием Днепра для развития водных видов спорта и развлечений. Например водные лыжи, катание на разного рода "бананах, парусный спорт и т.д.

сиган

Днепр для начала надо почистить, прошлым летом плывя по середине Днепра оцарапал кожу на спине... На такой глубине катание на водных лыжах удобнее проводить на асфальте.

бэжа

Арт пространства действительно нужны. Желательно индустриальные, заводские помещения (мне так кажется)

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты orsha.eu@gmail.com

Пользовательское соглашение