Вясновы выпал травы - дзікунства, якое прыйшло да нас са старажытнасці. Тады траву выпальвалі, каб угнаіць глебу. Але сёння з новымі метадамі апрацоўкі сельскагаспадарчай зямлі выпалы травы прыносяць толькі шкоду і аніякай карысці. Бо разам з травой у вагні гінуць карысныя насякомыя, насенне ды іншае.
Дарэчы, не толькі прыродзе шкодзяць выпалы. Штогод у вагні травы гінуць людзі. У гэтым годзе ў Віцебскай вобласці таксама загінуў чалавек.
Прапануем вам самім ацаніць масштабы праблемы. Паглядзеўшы як сёння выглядаюць некаторыя пляцоўкі вакол Оршы.