18:00

+1

8 м/с

980 гПа

21:00

-0

5 м/с

980 гПа

00:00

-0

1 м/с

979 гПа

03:00

-1

1 м/с

979 гПа

06:00

-2

4 м/с

978 гПа

Беларусь, Здарэнні

Яшчэ аднаго таксіста абрабавалі

15.04.2014 22:54

2787 праглядаў, 2 каментара

Аршанскага таксіста кліенты абрабавалі ў Гомельскай вобласці

Кліентамі і рабаўнікамі сталі 2 жыхара Калінкавічаў. Першы 34-гадовы мужчына, раней быў неаднаразова судзімы, а ў гэты дзень вызваліўся з аршанскай калоніі №8, дзе адседзеў два гады за крадзёж. Другі кліент - яго 28-гадовы сябра, таксама раней судзімы за рабаўніцтва і крадзяжы, які прыехаў у Оршу сустракаць прыяцеля.

Пасля ўжывання алкаголю госці нашага гораду вырашылі паехаць у родныя Калінкавічы з раскошай - на таксі. Пра кошт з таксістам дамовіліся загадзя - 2.000.000 рублёў, паабяццалі аддаць грошы па прыезду. У час паездкі п'янка працягвалася з прыпынкамі ў прыдарожных кавярнях. У выніку, грошы скончыліся яшчэ да прыезда ў Калінкавічы.

У таксіста пазычылі 100.000, на якія былі куплены кветкі (у вызваленага пакуль ён быў у вязніцы памерла маці), каб ускласці на магілу, тут жа ўзялі ў таксіста і мабільны тэлефон. Гэтага падалося мала, захацелася сапраўднага свята і пасажыры зноў папрасілі пазычыць, каб паехаць да сястры аднаго з іх на дзень народзінаў. На гэты раз таксіст адмовіўся пазычаць, але кліентаў гэта не спыніла: малодшы забраў у таксіста з бардачка 230.000, а старэйшы выцягнуў кіроўцу з-за стырна і сам сеў кіраваць машынай. П'яная паездка была нядоўгай - прыпынак быў каля бліжэйшай крамы. Тут п'яны за стырном ледзь не збіў пешахода і прыпаркаваўся так, што заблакаваў іншы аўтамабіль. Пакуль рабаўнікі ругаліся з пешаходам і пасажырамі заблакаванага аўтамабіля, да месца паспеў таксіст. Пасля кароткага тлумачэння сітуацыі, пасажыры заблакаванага транспарту вызваліся дапамагчы таксісту і затрымалі рабаўнікоў, утрымліваючы іх да таго часу пакуль не прыехала міліцыя.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Яшчэ аднаго таксіста абрабавалі

Аршанскага таксіста кліенты абрабавалі ў Гомельскай вобласці

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение