Штогод у Оршы праходзяць масавыя добраахвотныя прыборкі прыгарадных лясоў і гарадскіх лесапаркаў. У гэтым годзе шэраг грамадскіх ініцыятываў аб'ядналіся ў агульны аргкамітэт для дасягнення большай якасці добраахвотных прыборак. Удзельнікі адмысловага круглага стала вырашылі праводзіць прыборкі больш рэгулярна - кожную апошнюю суботу месяца. Але ў красавіку апошняя субота месяца для некаторых будзе рабочая і таму аргкамітэт вырашыў правесці першую прыборку ў нядзелю 29 красавіка.
Улічваючы, што гэта будзе першая вылазка добраахвотнікаў у сезоне, то аргкамітэт выбраў не вялікі лясок на Мікрараёне - каля крамы Белвест.
Збор удзельнікаў прыборкі каля крамы "Белвест" а 11-00 29 красавіка. Ахвотным паўдзельнічаць пажадана мець з сабой пальчаткі і мяхі для смецця.