На выходных, як і прагназавалі сіноптыкі, па ўсходу краіны і па Аршаншчыне ў прыватнасці пранесся моцны вецер. Хаця зводкі экстраных службаў не паведамляюць пра сур'ёзныя разбурэнні, але ўсё ж некаторую шкоду ён прынес. Так, у інстаграме pokupajkaby яшчэ ў суботу былі апублікаваныя фотазымкі з Задняпроўя. Дзе вецер сарваў рэкламны плакат, а таксама заваліў дрэва. Але субота была рабочая ды і Лукашэнка ў гэты дзень знаходзіўся ў Александрыі, што матывавала да таго, каб хутка выпраўляць пашкоджанні.
І ноччу і на наступны дзень вецер працягнуўся. Нядзельная раніца для многіх жыхароў прываатнага сектару пачыналася з пошуку сваіх парнікоў - іх лёгка падымала ў паветра і адносіла, нават, на суседнія ўчасткі. Прынамсі, у адным выпадку ў горадзе ветра вырвала балконную раму.
Паведамлялі нам і пра кароткачасовыя адключэнні электрычнасці.