18:00

+0

5 м/с

996 гПа

21:00

-1

4 м/с

996 гПа

00:00

-2

4 м/с

997 гПа

03:00

-2

4 м/с

997 гПа

06:00

-3

3 м/с

998 гПа

Беларусь, Грамадства

Трэцяя журналістка

16.04.2014 10:48

3036 праглядаў, 0 каментароў

Віцебская абласная пракуратура вынесла папярэджанне незалежнай журналістцы Святлане Сцяпанавай - паведамляе ПЦ "Вясна"

У пракуратуры палічылі, што незалежная журналістка без акрэдытацыі супрацоўнічае з замежным СМІ – беларускай службай “Польскага радыё для замежжа”. 15 красавіка журналістку выклікалі ў Віцебскую абласную пракуратуру.

“Мне два дні запар тэлефанаваў работнік пракуратуры Павел Зайцаў. Учора ён заявіў, што мне дасылаў мне позву, а я яе ігнарую. Давялося тлумачыць, што я адна выхоўваю дваіх непаўнагадовых дзяцей, і мне няма з кім іх пакінуць, каб вось проста так бегчы ў пракуратуру па першым тэлефанаванні. Сёння ён тэлефанаваў зноў, нагадваў, каб я абавязкова прыйшла. А позву, дарэчы, я знайшла ў паштовай скрыні, толькі ўжо вярнуўшыся з гэтай гутаркі, і ўжо маючы афіцыйнае папярэджанне”, -- распавяла Святлана Сцяпанава.

У пракуратуру яна пайшла ў суправаджэнні віцебскага праваабаронцы Паўла Левінава. Ён кажа, што пракурор аддзела па наглядзе за выкананнем заканадаўства Павел Зайцаў гутарыў з журналісткай на працягу 20 хвілін, і што ніякія тлумачэнні з яе боку фактычна не спатрэбіліся.

“Пракурор паказаў нейкія раздрукоўкі з сайту, а потым выйшаў у суседні пакой і прынёс гатовую пастанову аб вынясенні папярэджання. Паперу, верагодна, падрыхтавалі загадзя: пад ёй стаяў подпіс намесніка пракурора вобласці Георгія Каранько, якога мы сустрэлі, калі ён выходзіў з будынка пракуратуры, а мы толькі што зайшлі”, -- распавёў Павел Левінаў. Святлана Сцяпанава стала трэцяй віцебскай журналісткай, якая атрымала папярэджанне пра магчымую адказнасць па артыкуле 22.9. ч 2 КаАП (“незаконны выраб і распаўсюд прадукцыі СМІ”)” за супрацоўніцтва з замежным СМІ без акрэдытацыі. У жніўні 2012 года афіцыйнае папярэджанне абласной пракуратуры атрымала цёзка па прозвішчы Святланы Сцяпанавай – незалежная журналістка Алена Сцяпанава, а ў верасні 2013 года папярэджаньне атрымаў незалежны журналіст Уладзімір Жыгулоў. Усе трое мелі гутарку з пракурорам аддзела па наглядзе за выкананнем заканадаўства Паўлам Зайцавым, а папярэджанне падпісваў намеснік пракурора вобласці Георгій Каранько.

Абскардзіць папярэджанне не ўдалося ніводнаму з двух папярэднікаў, і тым не менш, Святлана Сцяпанава таксама збіраецца абскарджваць санкцыю перад пракурорам вобласці.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Трэцяя журналістка

Віцебская абласная пракуратура вынесла папярэджанне незалежнай журналістцы Святлане Сцяпанавай - паведамляе ПЦ "Вясна"

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение