Пад час дзіцячых заняткаў у бібліятэцы на супрацоўніцу напаў мужчына. Пра гэта зняў ролік самы папулярны аршанскі блогер Павал, які вядзе ю-іуб-канал "Дарога да фільма".
У непрыемную сітуацыю патрапіла знаёмая блогера Таццяна, якая і працуе ў бібліятэцы. Мужчына, якога супрацоўніцы бібліятэкі пазналі жыве ў Смаленску. Ён запісаўся ў аршанскую бібліятэку ў мінулым годзе і тады наведваў яе з прэтэнзіямі да супрацоўніцаў, чым і запомніўся. Але такога яшчэ не было. Ён прыйшоў у бібліятэку, узяў кнігу і сеў чытаць. Пры гэтым зняў абутак ад чаго па памяшканні - па словах бібліятэкарак - пайшоў пах. У гэты час у чытальнай залі распачалося мерапрыемства для дзяцей.
Канфлікт пачаўся калі мужчына не заўважна ўзяў са стэнда кнігу, не папярэдзіўшы супрацоўніц. Калі да яго падыйшлі спытаць ці ён узяў гэтую кнігу і пачаўся канфлікт. Частку канфлікта Таццяна змагла засняць на камеру за што і атрымала ад чытача па твары. Выкліканы міліцыянт не стаў рэагаваць на зварот, што таксама закранула жанчыну.
Прапануем вам самім паглядзець ролік Паўла пра гэтае здарэнне. Увага! На відэа прысутнічае не цэнзурная лексіка.