Пойдзем па храналогіі. 25-га красавіка жыхар Талачынскага раёну, 45-гадовы рабочы паведаміў, што нехта скраў у яго 5 000 рублёў РФ. Дом мужчыны, адкуль і скралі грошы, быў незачынены. Вядзецца пошук злодзея.
А ўжо 27-га красавіка ў тым жа Талачынскім раёне зноў скралі грошы. На гэты раз 250 беларускіх рублёў. У 30-гадовага мужчыны скрала грошы наглядна знаёмая жанчына 32 гадоў. Ёй высунуты абвінавачанні па крымінальным артыкуле 205 частцы 2.
А ў Сенненскім раёне на наступны дзень 43-гадовая працоўная паведаміла пра тое, што невядомы злачынца сарваў навясны замок на лецішчы ў яе і вынес інструменты і гульнявую прыстаўку. Матэрыяльная шкода склала 122 рублі. Пачата крымінальная справа.
У ноч з 28 на 29 красавіка ў Дубровенскім раёне быў скрадзены аўтамабіль 2015 году выпуску Лада- 212140. Гаспадар заўважыў знікненне машыны і звярнуўся да аператыўнікаў. Яго машыну з дзяржнумарам 8272 ЕТ-2 знайшлі неўзабаве, а падазраванага ў выкраданні знайшлі, цяпер ён пад крымінальным пераследам.