На свята перамогі розныя дзяржаўныя арганізацыі ўскладаюць кветкі да помнікаў звязаных з вайной. Да помнікаў, якія знаходзяцца далёка ад цэнтраў населеных пунктаў кветкі ўскладаюцца трохі раней. Але ёсць помнікі да якіх з-за іх аддаленасці кветкі так і не даходзяць. Ужо каторы год 8 мая ў міжнародны дзень памяці і прымярэння аршанскія дэмакратычныя актывісты наведваюць такія помнікі.
У гэтым годзе дэмакраты наведалі два помнікі: ахвярам адной з першых бамбардзіровак горада, які знаходзіцца ў раёне чыгуначнага тэхнікуму і помнік у Гразілаўскім лесе, куды пад час вайны вывозілі растраляных у гарадской турме (Езуіцкім калегіюме).