Не так даўно дзяржаўная прэса падвяла вынікі, што змянілася ў нашым рэгіёне з таго моманту калі прэзідэнт агучыў неабходнасць падымаць Аршаншчыну "з руінаў і попелу". Чыноўнікі расказваюць пра поспехі праграму за першы год, хаця распрацавана яна была толькі пад канец года, а абяцаныя субсідыі некалькі разоў змяньшаліся. Канешне, улічваючы, што праграма насамрэч працуе меньш за год і разлічана да 2020 года, то казаць зараз пра сур'ёзныя змены ў рэгіёне, напэўна, ранавата. Але ёсць шэраг паказчыкаў, якія сапраўды далі рост. Напрыклад, добры ўраджай зернавых у мінулым годзе. Толькі пытанне ці звязана гэта з работай праграмы? Або тое, што ў Ільнокамбінат было ўклдадзена 140 мільёнаў даляраў ці гэта поспех праграмы? Укладанні ў Ільнокамбінат пачаліся яшчэ да агучвання "Пад'ёму з руінаў і попелу".
Карацей, пытанняў шмат. Чыноўнікі бачаць плюсы, адзначаюць і мінусы. А вы адчулі на сваёй сітуацыі ці паўплывала праграма нейкім чынам на жыццё ў рэгіёне? Прапануем вам выказацца з дапамогай новага апытання на галоўнай старонцы нашага сайта, а таксама ў каментарах да гэтага артыкула.