Нагадем, што ў 2016 годзе тады яшчэ 17-гадовы Уладзіслаў Казакевіч напаў з бензапілой на наведвальнікаў і супрацоўнікаў гандлёвага цэнтра "Еўропа" ў Мінску. Ён утрымліваўся ў Шклоўскай калоніі ў суседнім раёне, але і там не змог стрымаць сваю прагу да забойства (пра якую гаварылася пад час гэтага следства) і паспрабаваў забіць сваіх канваіраў пад час вываду яго на прагулку.
Раніцай 14 мая Казакевічу прадставілі магчымасць сказаць апошняе слова перад абвяшчэннем прысуда, ад чаго ён адмовіўся. А пасля 16-00 пачалося абвяшчэнне суда. Суд падтрымаў бок абвінавачанне цалкам па ўсіх артыкулах. Толькі ў адным цяпер ужо не прынцыповым пытанні суд не сыйшоўся з прадстаўніком пракуратуры - дзяржаўны абвінаваўца прасіў для Казакевіча 23 гады абмежавання волі, а суд пагадзіўся на 22 гады. 5 з іх ён правядзе ў турме, а астатнія ў калоніі ўзмоцненнага рэжыму. Нагадаем, што па прыгавору за забойства 2016 года Казакевіч атрымаў 15 гадоў, якія не адседзеў цалкам.
Адвакаты і бацька асуджана не згодны з прысудам і плануюць спрабаваць яго абскарджваць. Справа ў тым, што па меркаванні прыцягнутых адвакатамі экспертаў Казакевіч хворы на шызафрэнію, адкуль і ідзе ягоная прага да забойстваў. А ў турме ягоная хвароба ўзмацнілася. Абаронцы будуць імкнуцца даказаць, што Казакеівч мусіць быць змешчаны ў лячэбныя ўстановы, а не ў месцы абмежавання волі.