Артыкул на гэтую тэму апублікаваў сайт tut.by. У супрацоўнікаў Аршанскага райаграсэрвіса могуць узнікнуць у будучым праблемы з выплатай пенсіяў, бо іх прадпрыемства мае запазычанасць перад фондам сацыяльнай абароны насельніцтва. У залежнасці да гэтых выплатаў і залічваецца працоўны стаж, які дае права на пенсію.
Дык, вось, па дадзеных Фонда наш райаграсэрвіс уваходзіць у дзесятку (а канкрэтна заняў 9 месца) ў спісе тых хто найбольш запазычыў у сацыяльную абарону насельніцтва. Яго запазычанасць зараз складае 443485 рублёў.
Гэтыя дадзены па стане на 1 красавіка, але па стане і на 2013 год гэтае самае прадпрыемства таксама мела запазычанасць па ФСАН.