14 траўня ў 22-14 выратавальнікам паступіла паведамленне аб пажары дома ў Дуброўне. Калі да месца выкліку прыбылі падраздзяленні МНС, адкрытым полымем гарэў дах дома. Гаспадар жылля, 1967 года нараджэння пражывае з братам, 1971 года нараджэння. Калі пачаўся пажар, у доме знаходзіўся гаспадар са сваім братам і знаёмай 1990 года нараджэння. Звёнамі газадымаахоўнай службы МНС з хаты былі выратаваны гаспадар жылля, яго брат і знаёмая, іх знайшлі ў пакоі на падлозе.
У выніку агнём у доме знішчаны дах. Таксама работнікамі МНС выратавана яшчэ 2 будынкі — гаспадарчыя пабудовы, паведамляе сайт МНС. Прычына высвятляецца. Разгляданая версія — неасцярожнае абыходжанне з агнём пры курэнні гаспадара дома.