У прыватнасці, не так даўно аднавілі сваю працу катамараны на Аршыцы ў былым гарадскім парку культуры і адпачнку. Цяпер тут можна пакатацца з 12 да 20-40 кожны дзень за выключэннем панядзелка і аўторка.
А ў шэрагу раёнаў гораду аднавілі сваю працу незвычайныя (незвычайныя для іншых гарадоў) гандлёвыя аб'екты - бочкі разліўнога квасу, які і вырабляецца ў нашым горадзе. Найбольш такіх бочачак у нашым горадзе, хаця за апошнія пару год яны з'явіліся і ў іншых некаторых гарадах.