Журналісты газеты "Рэспубліка" зацікавіліся званком жыхаркі аршанскага мікрараёна "Сельгастэхніка" (у артыкуле "Рэспублікі" ўвесь гэты раён названы па суседняй вёсцы Дачная). Жанчына доўгі час (журналісты гавораць пра паўтары гадзіны) па тэлефоне распавядала пра некамфортныя ўмовы жыцця ў раёне. У выніку газета накіравала ў Оршу свайго карэспандэнта. Сапраўды, парадак на Сельгастэхніцы ў свой час падтрымлівала мясцовае аднайменнае прадпрыемства, але з часам і прадпрыемства зачынілася, і раён перайшоў у адказнасць гораду. А горад (цяпер ужо аб'яднаны з раёнам) на гэтыя - не цэнтральныя - раёны горада звяртае мала ўвагі.
Сярод тых праблемаў, якія апісалі журналісты дзяржаўнай прэсы: недобраўпарадкаванасць двароў, адсутнасць гульнявых пляцовавак, не добраўпарадкаванасць дзіцячага садку і вялікая колькасць фураў мясцовых прыватных прадпрыемстваў і тых хто прыязжае да мытні пры вельмі вузкіх дарогах. Але журналісты пабачылі яшчэ не ўсе. Са свайго боку можам дадаць і адсутнасць капітальнага рамонту ў некаторых праблемных дамах, і праблемы з гандлем ды коштамі (у гэтым раёне, як і на ўсёй Заходняй кошты на тавары большыя з-за малой канкурэнцыі), і стан адзінай культурнай установы - бібліятэцы, якая знаходзіцца ў падвале.
Цалкам артыкул газеты "Рэспубліка" вы можаце прачытаць на сайце газеты "СБ-Беларусь Сегодня".