Калі казаць па шчырасці, то рэдакцыя нашага сайту сапраўды хацела даведацца якое з ЖЭУ нашага рэгіёна працуе лепш праз адпаведнае апытанне, якое нядаўна спынілася на галоўнай старонцы сайта. Але, як выявілася, большасць чытачоў сайта ацэньваю работу ўсіх жыллёвых участкаў як кепскую. З 333 прагаласаваўшых больш за палову - 185 галасоў - выказаліся за варыянт адказу "Усе яны працуюць кепска".
Па іншых варыянтах адказаў, найбольш набрала ЖЭУ №2 - за тое, што яно працуе лепш за астатніх прагаласавала 47 чытачоў сайта. Трэба сказаць, што гэта даволі вялікі адрыў ад канкурэнтаў. Набраўшае другое месца ЖЭУ №1 атрымала 26 станоўчых водгукаў - амаль на палову меней чым ЖЭУ №2. На трэцім месцы ЖЭУ №4 з 25 галасамі. ЖЭУ №3 набрала 17 задаволеных галасоў. З гарадскіх камунальшчыкаў меньш за ўсё набрала ЖЭУ №5 - 14 галасоў. А з жыллёва-эксплуатацыйнымі ўчасткамі раёна ўсё яшчэ горш. Толькі 10 галасоў з 333 атрымала Балбасаўскае ЖЭУ №10. 5 галасоў Бараньскае, 4 Бабінічскае. ЖЭУ №7 Арэхаўска не атрымала аніводнага голаса.
На жаль, гэта вельмі нізкая ацэнка нашых камунальшчыкаў. Чаму ж так атрымалася? Адказ на гэта могуць даць толькі спажыўцы паслугаў нашага камгасу. Прапануем вам выказвацца ў каментарах да гэтага артыкула ў чым прычыны такой не задаволенасці - чым больш канкрэтыкі і прыкладаў будзе ў каментарах, тым больш спадзяванняў, што работа камунальных службаў можа палепшыцца.