Два дні запар зводка абласнога УУС паведамляе пра крадзяжы мабільнікаў у нашым рэгіёне. Так, паведамляе публічная зводка, раніцай 12 мая мужчына звярнуўся ў міліцыю, каб паведаміць, што яшчэ 9 мая ў яго з кватэры знік тэлефон філіпс. Апарат быў ацэнены ў 250 рублёў, а злачынца знайшоўся. Ім аказалася непрацуючая жанчына 1987 года нараджэння.
У другім выпадку крадзёж адбыўся 15 мая ў Лёзненскім раёне. Тут у прадпрымальніка быў скрадзены больш дарагі апарат "Самсунг" ацэнены ў 400 рублёў. Прадпрымальнік забыўся яго і калі ўзгадаў, то тэлефона ўжо не было на месцы. У дадзеным выпадку таксама заведзена крымінальная справа, але злачынца не знойдзены.