Вядома, што пад час пасяўной і ўборачнай кампаній шмат паліва дзяржаўных гаспадарак, проста, раскрадаецца. І знайсці вароў складана - ніхто не будзе кантраляваць трактарыста ў полі цэлы дзень. Гэтым і працягваюць карыстацца жулікаватыя работнікі сельскіх гаспадарак. Але ў выпадку, які быў апісаны на сайце абласнога ўпраўлення міліцыі вінаватыя былі знойдзеныя ды яшчэ і з двума чалавекамі, якія у большай ці меньшай ступені паўплываалі на лёс злітай саляркі.
У адной з аршанскіх гаспадарак двое трактарыстаў злілі 200 літраў саляркі. Доўга вазіцца з саляркай не давялося - пакупнік ужо быў гатовы, ім стаў знаёмы аднаго з трактарыстаў. Ён выкупіў у вароў каністры, загрузіў да сябе ў машыну і паехаў па справах. Але ў дарозе адбылася неспадзяванка - машына зламалася. Выручыў добры сусед, які ехаў міма і прапанаваў падвезці крадзеную саляру на сваёй машыне. Ператаскванне вялікіх, відавочна поўных каністраў з машыны ў машыну заўважылі іншыя супрацоўнікі той жа гаспадаркі, якія і выклікалі міліцыю. Калі прыехалі міліцыянты, то няўдалыя скупшчыкі амаль дабраліся да дому.
Пабачыўшы міліцыянтаў, яны кінулі машыні і кінуліся на ўцёкі ў розныя бакі. Але гэта ўжо не дапамагло. І транспартыроўшчык і скупшчык прыцягнуты да адказнасці, як і тыя хто непасрэдна зліваў паліва з трактароў.