Міністэрства па надзвычайных сітуацыях, аддзел па Віцебскай вобласці пацвердзіў надзвычайнае здарэнне па 1-м Музейным завулку ў Оршы. Як паведамляў наш сайт, 17-га траўня на завулку загарэўся аўтамабіль. Паведамленне ратавальнікі атрымалі ў 13:19. Гарэў аўтамабіль Сітраён С-5 2004 году выпуску. Аўта належыць мужчыну 1992 году нараджэння. Агонь знішчыў салон і пашкодзіў лакафарбавае пакрыццё кузава.
За некалькі дзён да гэтага ў Оршы невядомыя падпалілі два дарагія аўтамабілі, якія належалі індывідуальнаму прадпрымальніку.