На Кабыляцкай гары працягваюць з'яўляцца новыя аб'екты ў гонар палеглых тут людзей. Цяпер тут можна пабачыць яшчэ і гранітны крыж. Раней на Кабыляках каля самога мемарыялу стаялі крыжы, але драўляныя, якія з цягам часу спарахнелі. Новы крыж спарахнець ужо не зможа.
Пакуль дзяржава ўсё яшчэ гаворыць, што не мае архіўных матэр'ялаў пра растрэлы, такім чынам родзічы рэпрэсаваных самі добраўпарадкоўваюць гэты помнік. Дарэчы, у выканкам за апошні час прыйшло больш за 10 лістоў з просьбай стварыць у Оршы афіцыйны помнік, або, нарэшце, прыняць пад ахову помнік на Кабыляках. Адказы падпісаныя выконваючым абавязкі намесніка старшыні выканкаму Міхаілам Дудко і намеснікам старшыні Алегам Смірноўскім даволі аднатыпныя: у выканкаму няма архіўных дадзеных пра дакладнае месца растрэлаў і растраляных людзей. Хаця ў свой час у выканкаме меўся акт з вызначэннем двух месцаў растрэлаў у раёне, сабрана дзесяткі ўспамінаў і г.д.
Пад час прамой лініі з Дудко некалькі родзічаў дазваніліся да чыноўніка з тым жа пытаннем. Адзін з іх, нават, прапанаваў дапамогу ў пошуку дакумантаў пра растрэлы. Але аніякай канкрэтыкі людіз не пачулі, акрамя парады звяртацца да іншага намесніка старшыні Алега Смірноўскага.