Зводка МУС, якая выйшла ў панядзелак яшчэ раз паведамляе пра здарэнне на трасе М1. Нагадаем, што на выходных тут загінула 24-гадовая жанчына. Спачатку ў міліцыю паступіла паведамленне, што на тарсе гуляе жанчына якая паводзіць сябе дзіўна, але праз некаторы час паведамілі, што яе збіў аўтамабіль Хонда.
Зводка міліцыі ўдакладняе, што ўсё адбылося побач з вёскай Юрцава. Жанчына аказалася жыхаркай вёскі Межава і пераходзіла дарогу ў не належным месцы ды без флікераў.
На фота: капот машыны пасля сутыкнення. Фота ДАІ.