Жанчына святкавала свой дзень народзінаў - паведамляе УУС - і святакавала з размахам - алкаголь ліўся некалькі дзён запар. У чарговы дзень ужывання за сваё здароўе, ёй стала сумна, трэба было нешта змяняць у праграме святкавання і яна нічога лепшага не прыдумала, як узяцца за камень ды разібць вакно ў сваім жа доме. Відавочна жанчыне спадабалася тое што адбылося і яна пайшла з тым самым камянём гуляць па Барані. Па дарозе ёй сустрэўся шклопакет суседняга дома, які тут жа стаў яшчэ адной ахвярай камяня. А потым і прыпаркаваны аўтамабіль - таксама пазнаёміўся са зброяй пралетарыяту.
Сцішыць падгуляўшую імянінніцу атрымалася толькі супрацоўнікам міліцыі. Як падарунак ад правахаоўнікаў - крымінальная справа за хуліганства.