Мясцовыя міліцыянты, як паведамляе зводка УУС, атрымалі аператыўную інфармацыю пра на адным з сельскагаспадарчых прадпрыемстваў крадуць салярку. Але аказалася, што не столькі за саляркай ехалі злодзеі. На месцы міліцыянты заўважылі, як ад прадпрыемства ўжо ад'язжае гружаны трактар. А нагружаны ён быў амаль што тонай зерня. У трактары знаходзіліся ўладальнік траспартнага сродку і пасажыры, якія не змаглі растлумачыць, дзе тое зерне ўзялі. Не змог адказаць на тое ж пытанне і вартаўнік прадпрыемства, які знаходзіўся на аб'екце. Ужо потым стала вядома, што ён зусім не быў супраць, каб яго знаёмыя пажывіліся на ахоўваемым ім аб'екце.
А што ж наконт саляркі? Ну, калі такі добры знаёмы ахоўвае, то можна пажывіцца і саляркай. Акрамя амаль тоны зерня, "трактарысты" захапілі яшчэ і 60 літраў паліва. Супраць усіх вышэйназваных заведзены крымінальныя справы.